17 мая 2022 г. у музеі этнаграфіі адбылося мерапрыемства, да якога доўга рыхтаваліся – фінал гарадскога этнаграфічнага марафона «Поры года. Каляндар традыцый». У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы з ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» г. Магілёва. Фіналістамі сталі каманды СШ №19 , СШ №23 , СШ №28, СШ №32, СШ №35, СШ №38, а пераможцам – каманда СШ №28. Пераможцы ўзнагароджаны квіткамі на мерапрыемства «Ноч музеяў».