Штогод 15 красавіка ў шматлікіх краінах свету адзначаецца Дзень экалагічных ведаў. Ён вядзе сваю гісторыю з 1992 года, калі на Канферэнцыі ААН у Рыа-дэ-Жанейра, дзе абмяркоўваліся праблемы навакольнага асяроддзя, было падкрэслена вялікае значэнне экалагічнай адукацыі насельніцтва ўсіх краін свету ў рэалізацыі стратэгіі выжывання і для ўстойлівага развіцця чалавецтва.
Асноўная мэта сённяшняга свята - прасоўванне экалагічных ведаў і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва.