Дзень геолага - прафесійнае свята спецыялістаў, звязаных з геалагічнымі навукамі і спецыяльнасцямі. Святкаваўся штогод у першую нядзелю красавіка з 1966 года ў СССР, і працягвае адзначацца ў некаторых краінах былога СССР (Беларусь, Расія, Казахстан, Украіна, Кіргізія).
Свята прыпадае на першую нядзелю красавіка, што звязана з пачаткам падрыхтоўкі да летніх работ і збораў у экспедыцыі.
Акрамя геолагаў, яго лічаць сваім прафесійным святам буравікі, маркшэйдары, геафізікі, узрыўнікі, геамарфолагі, праходчыкі шахт, пашукавікі і здабытчыкі карысных выкапняў, фізічныя географы, геамеханікі.