Свята вядзе сваю гісторыю з 19 лютага 1983 года, калі было створана Усесаюзнае арніталагічнае таварыства пры Акадэміі Навук СССР. Гэты дзень стаў прафесійным святам арнітолагаў - біёлагаў, якія спецыялізуюцца на вывучэнні птушак.
З 332 відаў птушак, якія сустракаюцца ў нашай краіне, каля 230 гняздуюцца на яе тэрыторыі, і 70 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.