5 снежня 2014 года ў музеі этнаграфіі прайшоў семінар на тэму “Лакальныя культуры Беларусі: сучасныя тэхналогіі выяўленння, фіксацыі і рэпрэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны”. На семінары прысутнічалі супрацоўнікі гарадскіх і раённых музеяў. У якасці асноўных дакладчыкаў выступілі супрацоўнік Інстытута культуры Беларусі Ляшкевіч А.І. – “Рэпрэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў музеях Еўропы” і супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадства і беларускіх традыцый імя Ф.Г. Шклярава – Салко П.М., які падзяліўся экспедыцыйным вопытам вывучэння культурнай спадчыны свайго рэгіёна і выкарастаннем навуковых даследванняў у музейнай дзейнасці.