Установай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя. Е.Р. Раманава» наладжана супрацоўніцтва з установай адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» па правядзенні анлайн майстар-класаў па вырабе лялек-засцярогаў. У студзені ў аздараўленчым цэнтры рэалізуецца змена «Мудры запавет продкаў». 28 студзеня адбылося першае правядзенне анлайн-мерапрыемства. Сумесна з навучэнцамі 6-7 класаў была выраблена гульнявая лялька «Зайчык на пальчык».