У Год гістарычнай памяці Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава збірае рэліквіі Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў сямейных архівах (франтавыя фатаграфіі і дакументы, лісты, ваенныя дзённікі, нататнікі, прадметы з цікавай гісторыяй, успаміны).
Вынікам акцыі стане выстава ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, якая будзе адкрыта ў красавіку 2022 г., стварэнне электроннай базы даных аб удзельніках вайны. Пры неабходнасці пасля заканчэння выставы арыгінальныя матэрыялы будуць вернутыя ўладальнікам.
Захаваем Памяць аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны разам!
Тэрміны збору матэрыялаў: люты-сакавік 2022 г.
Звяртацца на адрас: г. Магілёў, пл. Славы, 1
Каардынатар: Буракова Аляксандра Сяргееўна, намеснік дырэктара музея, тэл. +375222640228, маб.тэл.+375292410900