Акцыя «Мы разам»
19 студзеня 2022

   У рамках Года гістарычнай памяці ў УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р. Раманава» стартавала акцыя «Мы разам». Раённым аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі было прапанавана падрыхтаваць выявы гербаў свайго рэгіёну. У акцыі прынялі ўдзел 14 рэгіёнаў Магілёўскай вобласці: Быхаў, Дрыбін, Глуск, Горкі, Асіповічы, Крычаў, Клічаў, Кіраўск, Касцюковічы, Краснаполле, Слаўгарад, Чавусы, Чэрыкаў, Хоцімск. Крэатыўнасць праявілі раёны, якія вырашылі намаляваць свой герб на палатне. Гэтыя выявы атрымаліся вельмі цікавымі, незвычайнымі ў сваім выкананні. Іншыя ўдзельнікі акцыі раздрукавалі гербы ў выглядзе банэра, невялікага памеру, што таксама аказалася нядрэнным рашэннем. Акцыя праводзіцца ў музеі ў рамках праекту «Ласкавітны START UP». Прадстаўлены гербы рэгіёнаў у выглядзе выставы на адным палатне, у актавай зале музея. У рамках акцыі ў музеі будуць арганізаваны мерапрыемствы для вучняў школ, прачытаны лекцыі «Аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь».

001

002

003

004

005

006

007