У Беларусі 26 сакавіка ў 20.30 Мінпрыроды запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у акцыі «Гадзіна Зямлі»: «На гадзіну выключым святло разам».
«Гадзіна Зямлі» (Earth Hour) - штогадовая міжнародная экалагічная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), якая заключаецца ў сімвалічным выключэнні святла і бытавых электрапрыбораў на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты.
Падчас яе згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету, такіх як Эйфелева вежа (Парыж, Францыя), Біг-Бэн (Лондан, Вялікабрытанія), Калізей (Рым, Італія).
Упершыню гэтае мерапрыемства было праведзена ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Ужо праз год акцыю падтрымала 35 дзяржаў і больш за 400 гарадоў. Беларусь далучылася да мерапрыемства ў 2009 годзе.