23 лютага адбылося паседжанне нашага лекторыя «Краязнаўчая гасцёўня» пад назвай «Аrtist FIAP, ці будні і святы Савецкай арміі вачыма Анатоля Таўкачова»
24 лютага 2021

   Напярэдадні 23 лютага адбылося паседжанне нашага лекторыя «Краязнаўчая гасцёўня» пад назвай «Аrtist FIAP, ці будні і святы Савецкай арміі вачыма Анатоля Таўкачова». Госцем сустрэчы быў А.Ф. Таўкачоў - адзін з яркіх прадстаўнікоў магілёўскай фоташколы, шырока вядомы сваімі працамі ў Магілёве, Беларусі і за яе межамі. З 1997 г. ён носіць званне «Аrtist FIAP», з`яўляецца старшынёй Народнага фотаклуба «Вясёлка». Гаворка ішла пра яго шлях да вяршыняў фотамайстэрства, асаблівасцях стварэння работ для выставы «Рэпартаж праз паўстагоддзя», на якой прадстаўлены фатаграфіі, выкананыя ім з негатываў 1967-1968 гг. Анатоль Фёдаравіч падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы сваімі ўспамінамі пра дзяцінства і юнацкасць на Лупалава, тэхнічнымі падрабязнасцямі фотаздымкаў у гады службы ў ПДВ. Выстава А.Ф. Таўкачова працягвае экспанавацца ў музее да 28 лютага.
   Музей дзякуе ўдзельнікам сустрэчы Ірыне Савосінай і Мацвею Аршынскаму за прадастаўленыя фотаздымкі.

1

2

3

4

5

6