З 25 па 27 верасня 2014 г. музейныя прафесіяналы Магілёўшчыны прынялі ўдзел у правядзенні ІІ Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», які адбыўся ў Гомелі. Тэма музейнага форуму – «Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння».
Магілёўская вобласць была прадстаўлена абласнымі, гарадскімі і раённымі музеямі. Лепшыя прэзентацыі музейных праектаў на экспазіцыйных пляцоўках дэманстравалі Бабруйскі краязнаўчы і Бабруйскі мастацкі музеі, Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей, Шклоўскі гісторыка-краязнаўчы музей і іншыя музеі вобласці.
На дэманстрацыйнай пляцоўцы яскрава прадставіў сваю анімацыйную праграму «Аб чым паведаў бабулін куфар» Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава.
За актыўны ўдзел у прадстаўленні сваёй дзейнасці на экспазіцыі форуму музеі Магілёўшчыны ўзнагароджаны дыпломам.
Дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі» ўзнагароджаны Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава.
Усім удзельнікам форуму дзякуем за актыўную і творчую працу!