Графіка
Раздзел графікі ў калекцыі прадстаўлены як асобнымі афортамі, так і серыямі лістоў з выявамі гістарычных дзеячаў і гістарычных падзей; малюнкамі, зробленымі ў розны час у рознай тэхніцы такімі мастакамі, як Жытніцкі М.С. - сатырычныя малюнкі 1960-х гадоў; Геды К.М. - серыя малюнкаў аб Магілёве 1920- 30-х гадоў ; Федарэнкі М.М., Яўмененкі Ф.К. - серыі франтавых замалёвак і малюнкаў. Творы магілёўскіх графікаў прадстаўлены серыямі прац: «Славутыя Магілёўцы» Камарова В.В., «Фабрыка мастацкіх вырабаў" Первунінскіх Б.І.; акварэльнай серыяй работ Кісялёва Ф.С. Малюнкі Жытніцкага М.С. носяць характар карыкатур на вядомых у 1920-я гады гістарычных асоб і гістарычныя падзеі. Выкананы лісты ў змешанай тэхніцы. Маюць сюжэтны характар. Аўтар прадстаўляе гледачу падзеі, звязаныя са знаходжаннем Царскай Стаўкі ў Магілёве; з карнілаўскім мецяжом; з нямецкай акупацыяй. Малюнкі Геды К.Н. выкананы тушшу і пяром, часам - алоўкам. З дакументальнай дакладнасцю паказвае ў іх мастак горад Магілёў такім, якім ён быў у канцы 1920- х гадоў: не толькі з храмамі і мастамі, але і з пакрыўленнымі хаткамі, старымі платамі, драўлянымі лесвіцамі. Сярод малюнкаў мастака вылучаецца аўтапартрэт, выкананы алоўкам. Партызанскія малюнкі Федарэнкі М.М. і Шкляра А.С., франтавыя замалёўкі Яўмененкі Ф.К., выкананыя на кавалачках паперы алоўкам, з'яўляюцца, перш за ўсё, дакументальнымі сведчаннямі падзей ваенных гадоў. У большасці сваёй - гэта партрэтныя замалёўкі, часам - групавыя. Графічныя лісты магілёўскіх мастакоў адсылаюць гледача як у далёкае гістарычнае мінулае горада Магілёва (Камароў В.В.), так і ў яго нядаўняе мінулае (Первунінскіх Б.І.), і гэтак жа ў сённяшні дзень (Кісялёў Ф.С.).