Мэбля
Каштоўным помнікам матэрыяльнай культуры з'яўляецца калекцыя мэблі. У калекцыі прадстаўлена мэбля розных стыляў і эпох. Аснову яе складае мэбля канца XVIII -1 - й пал. XIX стст. Рускія майстры стварылі своеасаблівы стыль мэбл , які атрымаў назву "мэбля стылю Жакоб"; яна выканана з чырвонага дрэва, ўпрыгожана латуневымі накладкам , якія пакрываюць месцы прафіліровок, а таксама латуневымі ўстаўкамі, якімі дэкарыруюць плоскасць прадметаў. Гэта гасціная шафа з люстранымі дзверцамі і картачны (ломберны) стол. Абавязковым атрыбутам інтэр'еру з'яўляліся гасціныя сталы. У калекцыі прадстаўлены так званы канапны стол. Сярод корпуснай мэблі выклікае цікавасць сакрэтнік - вельмі распаўсюджаны і ўпадабаны ў інтэр'ерах прадмет, які спалучае ў сабе камоду, пісьмовы стол і кабінет. Выкананы з чырвонага дрэва ў стылі "ампір". Вельмі зручная рэч - формы закрытыя, а за адкідной дошкай хаваюцца шматлікія скрыначкі, нішы, ячэйкі, аздобленыя люстэркам. Прадстаўлены ў калекцыі і стыль "бідэрмейер" - гэта ўтульная мэбля невялікіх памераў з гарманічнымі лініямі (крэслы чырвонага дрэва, дэкарыраваныя перламутрам). Вельмі шырока ў інтэр'ерах выкарыстоўваліся люстэркі. У калекцыі маюцца люстэркі насценныя, падлогавыя ў разьбяных драўляных аправах. Сярод іх да ліку вельмі цікавых экзэмпляраў можна аднесці параўнальна невялікае люстэрка канца XIX ст., якое мацавалі на туалетны столік і якое верціцца на бакавых падстаўках. Асаблівае месца ў зборы мэблі займае адзежная разьбяная шафа з дубу, выкананая, хутчэй за ўсё, мясцовымі майстрамі ў пачатку XX ст. На тыльным баку дзверы шафы захаваўся надпіс чарніламі: "Купленъ 2 февраля 1911 г. за 22 рубля въ Могилеве». Уражвае мэбля, выкананая ў Пецярбургскім вучылішчы тэхнічнага малявання барона Шцігліца ў канцы XIX ст. Гэта гарнітур масіўнай разьбяной мэблі з рознымі гістарычнымі сюжэтамі: стол з падстоллем у выглядзе скульптур - ільвоў, крэслы з падлакотнікамі ў выглядзе жаночых фігур, шафа-сейф. Маецца ў калекцыі арыгінальнае крэсла ў рускім стылі з атрыбутамі сялянскага побыту з умоўнай назвай "Дуга, балалайка, топоры" і надпісам "Дождутся поры - потребуются топоры". З 1870 - х гадоў на працягу 40 год выконваліся падобныя крэслы па ўзоры пецярбургскага майстра В.П. Шутава.