Экалагічнае свята «Птушкі нашага краю»

   З 5 па 30 красавіка 2021 г. у краязнаўчым музеі будзе праходзіць экалагічнае свята «Птушкі нашага краю», прымеркаванае да Міжнароднага дня птушак.
   Мерапрыемства ўключае займальную тэматычную экскурсію, міні-выставу птушак з фондаў музея, знаёмства з птушкай года, тэматычныя конкурсы, віктарыны і гульні: «Збяры карцінку», «Экалагічнае лато», «Экалагічная мазаіка» і многае іншае.