Краязнаўчая гастёўня «Лепшы фатограф сярод хірургаў, лепшы хірург сярод фатографаў, ці Фотакласік з Магілёўшчыны»

   Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава ў фармаце  лекторыя «Краязнаўчая гастёўня» арганізуе імпрэзу да юбілея Зіновія Шэгельмана (1940-1999) «Лепшы фатограф сярод хірургаў, лепшы хірург сярод фатографаў, ці Фотакласік з Магілёўшчыны». У праграме: дакументальны фільм А. Рожына пра мастака, біяграфія З.В. Шэгельмана, творы Шэгельмана ў музейным зборы, успаміны калег пра чалавека і майстра. Пры ўдзеле Народнага фотаклуба «Радуга», калег і знаёмых мастака. Пачатак у суботу 15 лютага 2020 г. у 14:00 у актавай зале музея (пл. Славы, д. 1). Вядучая – Марына Тарасава.