Адкрыццё фотавыставы навагодніх паштовак

   29 лістапада ў 17.00 у музеі этнаграфіі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Каб павіншаваць». На ёй будзе прадстаўлена 240 фотаздымкаў памерам з паштоўку. Экспазіцыя ўключае  фотаздымкаі  60-ці аўтараў з 10-ці краін свету.
   PF-ка – гэта віншавальная паштоўка ад фатографа, своеасаблівая творчая справаздача за мінулы год, а назва паходзіць ад першых літар французскага «Pour Feliciter» «Каб Павіншаваць».
   PF-кі актыўна сталі з`яўляцца ў фатаграфічным асяроддзі ў 1980-я гг. Яны ўнікальныя і з`яўляюцца прадметам калекцыяніравання.
   На выставе будуць прадстаўлены навагоднія паштоўкі як магілёўскіх вядомых аўтараў і маладых фатографаў, так і «пээфкі», атрыманыя па пошце ад калег з розных гарадоў, пачынаючы з 1985 года.