Выстава арыгамі “СУСВЕТ ПАПЯРОВАГА АРКУША”

   АДЗІНАЯ Ў БЕЛАРУСІ ВЫСТАВА! ВЯЛІКАЯ ВЫСТАВА АРЫГАМІ “СУСВЕТ ПАПЯРОВАГА АРКУША”
   Старажытныя японцы лічылі, што рваць аркуш – вялікі грэх. Таму рабілі толькі з цэлага аркуша паперы. З дапамогай прыгожа складзенай паперы выказвалі падзяку, каханне, клопат.
   На тэрыторыі Расійскай імперыі першымі навучыліся складваць з паперы розныя фігуркі дзеці Мікалая I. Аматарам арыгамі быў пісьменнік Леў Талсты. Сёння арыгамі займаюцца мільёны людзей. І гэта не толькі дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, але і моладзь, студэнты, дарослыя і пенсіянеры. Выкарыстоўваюць арыгамі і пад час рэабілітацыі дюдзей, якія перанеслі інсульт. Па схемах арыгамі ў японскіх школах вывучаюць геаметрыю.
   На выставе прадстаўлены вырабы двухразовага пераможцы сусветных Алімпіяд па арыгамі Дзмітрыя Лысюка. Акрамя арыгамі, наведвальнікі могуць прымерыць кімано (юката), паслухаць японскую эстраду, паспрабаваць зрабіць жураўліка.
   Выстаўка працуе ў музеі этнаграфіі з 9.30 да 17.30 (каса – да 17.00), выхадныя дні - серада, чацвер.
   Кошт білетаў:
   - Дзеці з 6 гадоў, школьнікі, студэнты, пенсіянеры, арганізаваныя групы незалежна ад ўзросту ад 9 чалавек – 2 рублі.
   - Дарослыя і іншыя катэгорыі наведвальнікаў – 4 рублі.
   - Дзеці да 6 гадоў – бясплатна.
   - Экскурсійнае абслугоўванне – 4 рублі.
   - Інваліды, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, дзеці-сіраты, а таксама тыя, хто суправаджае экскурсійныя групы – бясплатна.
   Фота і відэаздымка ўваходзіць ў кошт білета.