Выстаўка «Платье красно, за реку видно…»

   Выстаўка “Платье красно, за реку видно…” праводзіцца ў рамках 20-годдзя падпісання дамовы аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Тулай і Магілёвам. Дамова была падпісана ў Туле 26 лістапада 1998 года па ініцыятыве Тульскай гарадской Думы і Магілёўскага гарвыканкама. У межах дамовы былі распрацаваны праграмы гандлёва-эканамічнага і культурнага ўзаемадзеяння.
   Дзяржаўны ваенна-гістарычны і прыродны музей-запаведнік “Кулікова поле” праводзіць вялікую працу па вывучэнню і захаванню матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Тульскага края і Кулікова поля. Этнаграфічная калекцыя музея-запаведніка налічвае 5800 адзінак захавання. Менавіта яна стала асновай для стварэння выставачнага праекта “Платье красно, за реку видно…”, які прысвечаны традыцыйнаму жаночаму касцюму Тульскага края канца ХІХ – І паловы ХХ стагоддзя. Выстаўка падрыхтавана спецыялістамі экспазіцыйна-выставачнага аддзела ў цесным супрацоўніцтве са спецыялістамі фондаў, мастакамі і дызайнерамі.
   На выстаўцы можна ўбачыць архаічны жаночы традыцыйны касцюм Тульскага края, Разанскай, Калужскай, Курскай і Белгародскай абласцей, а таксама пазнаёміцца з тэхналогіяй вырабу і афарбоўкі тканей, паспрабаваць ткаць на ткацкім станку(кроснах).
   Чатыры пары жанчыны – дзяцінства, юнацтва, маладосць і сталасць, важнейшыя сямейныя падзеі яе жыцця, каляндарныя абрады рэгіёна прадстаўлены на выстаўцы ў калейдаскопе традыцыйнага касцюма. Гэта 12 комплексаў жаночага адзення: дзіцячы, дзявочы да шлюбу, вясельны, маладой замужняй жанчыны, жанчыны сталага веку Тульскага краю, святочныя строі Белгародскай, Разанскай, Курскай, Калужскай абласцей.