Выстава «ЗОРКІ КІНО І ШОУ-БІЗНЕСУ»
09 красавіка 2018

   МУЗЕЙ ВАСКОВЫХ ФІГУР з САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА прадстаўляе касцюміраваную выставу «ЗОРКІ КІНО І ШОУ-БІЗНЕСУ». У экспазіцыі – героі любімых фільмаў, двайнікі вядомых асоб (акцёры, спевакі, спартсмены і палітычныя дзеячы). Усе фігуры так па-майстэрску выкананы, што іх лёгка можна прыняць за жывых! Аднак, нельга забываць, што кумірам можа стаць што-заўгодна, чаму «служыць» чалавек: грошы, улада, кар`ера, здароўе, веды, захапленні. Усе гэта можа быць і добрым, калі займае адпаведнае месца ў асабістай «іерархіі каштоўнасцяў», але, становячыся на першае месца, ператвараецца ў куміра. Дарэчы, тут можна і нават пажадана фатаграфавацца! Атрымаюцца арыгінальныя здымкі на памяць.
   Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава Пл. Славы, 1
   Кошт уваходных білетаў:
   - дзеці з 6 гадоў, школьнікі, студэнты, пенсіянеры, арганізаваныя групы
незалежна ад ўзросту (ад 9 чал.) – 2 рублі;
   - дарослыя і іншыя катэгорыі наведвальнікаў – 4 рублі;
   - дзеці да 6 гадоў - бясплатна;
   - экскурсійнае суправаджэнне - 4 рублі.
   Суправаджаючыя экскурсійных груп, інваліды, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, дзеці-сіроты – бясплатна.
   Фота, відэа здымка ўваходзіць у кошт уваходных білетаў.
   Графік працы выставы: з 9.30 да 17.30 без абеду, выхадны дзень - панядзелак.

DSCN8910

DSCN8913

DSCN8914