Выстава мастака Валерыі Гайшун «Адыходзячая натура»
31 студзеня 2019

   З 1 лютага па 19 сакавіка 2019 года ў філіяле Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея “Музей этнаграфіі” працуе выстава мастака Валерыі Гайшун “Адыходзячая натура”  – яўрэйская гісторыя ў лялечных сюжэтах.
   Валерія Гайшун нарадзілася ў Ленінградзе, а праз некаторы час яе сям`я пераехала на радзіму мацяры, у Бабруйск. Лялечная яўрэйская гісторыя ў жыцці мастачкі пачалася не так даўно, у 2011 годзе, але ўжо набыла вядомасць і паклоннікаў ва ўсім свеце.
   Майстар стварае лялек з воўны ў тэхніцы сухога валяння. Усе персанажы – яўрэі з мінулых часоў, якіх Валерыя помніць са свайго дзяцінства. Тыя, хто ў большасці, паехалі назаўсёды. Майстар імкнецца перадаць яўрэйскія традыцыі і дух таго часу ў сваіх ляльках, якія маюць свій вобраз і характар. Пры стварэнні лялечных сюжэтаў выкарыстоўвае ўнікальныя міні-дэталі, якія часам прыходзіцца набываць у антыквараў або замаўляць у майстроў. Рост лялек 35-40 сантыметраў. Уся мэбля зроблена на заказ. Посуд, чайнікі збіраліся па дамах знаёмых.
   У 2015 годзе была выдадзена кніга “Кухня яўрэйскага мястэчка, якога больш няма”, ілюстраваная сюжэтамі з лялькамі Валерыі Гайшун. Гэта выданне, а таксама набор паштовак з ілюстрацыямі з кнігі можна набыць на выставе.

001

002

003

004

005

006

007

008

009

010

011

012

013