Выстава «Лесвіца ў неба»
09 лютага 2018

   У майго пакалення, дзяцей першай хвалі  рок-культуры, была свая “Лесвіца ў Неба”, гэта  Stairway to Heaven – адна з найлепшых кампазіцый рок-гурта Led Zeppelin.
   Значна пазней я даведаўся, што ў свеце ёсць і іншыя мастацкія творы з такой самай назвай, але першае ўражанне, як першае каханне, так і засталося на  ўсё жыццё.
   Мастацкі вобраз “лесвіцы ў неба” стагоддзямі натхняў стваральнікаў старажытнай міфалогіі і мастакоў. Вось і зараз гэты матыў не страціў сваёй вобразнай прыцягальнасці. Хіба толькі лянівы не скарыстаўся ім ў сваіх мэтах.
   Сярод маіх творчых опусаў таксама можна знайсці работы з адпаведнай назвай, але яны не нясуць ніякага рэлігійнага пафасу, а, наадварот, прасякнуты тонкай іроніяй і няўлоўным гратэскам.
   У гэтым і есць маё аўтарскае разуменне сучаснасці і асобы мастака ў ёй.
   У кантэксце менавіта гэтага мастацкага праекта  “Лесвіца ў Неба” ёсць алегарычны вобраз вольнай творчасці, абстрактная ідэя вызвалення асобы самога творцы ад ланцугоў штоддзённай мітусні.
   Экспазіцыя выставы складаецца, у асноўным, з твораў апошніх пяці гадоў.
   Умоўна работы падзяляюцца на розныя цыклы, адзін з якіх называецца “Метамарфозы”. Гэта – графічныя экспромты, імправізацыі на вольную тэму, творчая “размінка”. Мастаку, як і музыканту, абавязкова трэба імправізаваць, абуджаючы сваю фантазію у пошуках новых сюжэтаў і форм выяўлення сваіх творчых ідэй.
   Аляксандр Сувораў 

001

002

003

004

005

006

007

008