Выстава «Горад, які быў»
07 чэрвеня 2018

   У музеі этнаграфіі адбылося адкрыццё выставы “Горад, які быў”. Магілёўскія фатографы зрабілі спробу аднавіць памяць пра Магілёў 1970-90-х гадоў з дапамогай візуальных дакументаў з уласных архіваў — фотаздымкаў — з уласцівай для іх аб’ектыўнасцю і прыўнесенай суб`ектыўнасцю. Іх асабістыя ўспаміны — гэта  спроба пошуку адказаў на пытанні пра мінулыя змены. Як яны паўплывалі на камфортнасць пражывання, як вырашаліся праблемы захавання гістарычнай спадчыны і ці стала аблічча горада прывабней пасля “еўрарамонту”?.. Як змена эпох, эканамічныя і палітычныя катаклізмы паўплывалі на горад, на адчуванне ў ім жыхароў і гасцей Магілёва?..
   Цікава, што 1990-я зазналі пералом і развіццё фотамастацтва, як і фатаграфія ўвогуле. Пачаткам такіх пераменаў стала бурнае развіццё каляровай аналагавай фатаграфіі, потым пераход да лічбавых тэхналогій, Інтэрнэту, тэлефаніі, якія выціснулі аналагавую фатаграфію на ўскраек фотамастацтва і замкнулі яе ў своеасаблівай рэзервацыі маладых фанатаў і стойкіх прыхільнікаў-ветэранаў. Гэтыя даволі хуткасныя змены таксама патрабуюць свайго асэнсавання, таму выстава - гэта вяртанне да звыклай і любай фотамастакам, аўтарам выставы, чорна-белай плёначнай фатаграфіі.

001

002

003

004

005

006

007

008

009

010

011