Выстава «ДЭМБЕЛЬСКІ АЛЬБОМ»
06 верасня 2018

   «ДЭМБЕЛЬСКІ АЛЬБОМ» Сумесны фотапраект трох творчых калектываў – НФК «Мінск» (г.Мінск), народнай «Студыя 3plus» (г. Магілёў) і НФК «Вясёлка» (г. Магілёў) - будзе прэзентаваны з 27 жніўня па 25 верасня 2018 г. у музее этнаграфіі па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 8.
   На выставе прадстаўлены здымкі і калажы з дэмбельскіх альбомаў 1960–х-1980-х гг. членаў трох фотаклубаў, а таксама альбомы магілёўцаў, якія праходзілі тэрміновую службу ў розных рэгіёнах Савецкага Саюза і ў краінах сацыялістычнага лагера. Мода на такія альбомы з`явілася ў СССР у 1960-гг., калі ў грамадстве пачалося некаторае "пацяпленне", прайшла рэформа ў войску. Традыцыя нарадзілася ў салдацкай масе як адказ на адноснае абязлічванне радавога вайскоўца, калі салдат – толькі вінцік ваеннай машыны. Да таго ж, многім хацелася пакінуць памяць аб гэтым жыцці, прычым, часам рамантычна і з гераізацыяй, тым больш што традыцыя весці альбомы існавала даўно.Фотаздымкі з подпісам: «на памяць аб службе» можна знайсці ў сямейных альбомах XIX стагоддзя. Ёсць упэўненасць, што дэмбельскія альбомы як частка салдацкай субкультуры не згубяцца ў абыякавых нашчадкаў і набудуць музейную каштоўнасць. Так у свой час здарылася з альбомамі велікасвецкіх дам, пра якіх пісаў Аляксандр Пушкін: «Какой-нибудь пиит армейский тут подмахнул стишок злодейский».
   Дембельские альбомы наўрад ці можна аднесці да строгіх шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму і аб`ектыўных сведчанняў гісторыі. Бо часцей за ўсё здымкі ў альбоме-аматарскія, няякасныя. Здымку можна аднесці да бытавой, пастановачнай, у рэдкіх выпадках-да рэпартажнай. Паняцце ваеннай тайны абмяжоўвала аматарскую здымку воінскіх вучэнняў, тэхнікі і г. д. у многіх вайсковых падраздзяленнях строга адсочвалася, што фатаграфавалі салдаты і што ўклейвалі ў свае альбомы.

афиша для СМИ

2

4

DSC_9770

DSC_9775

Александр Литин

Анатолий Дрибас

выставка

вытсавка1