Выстаўка «Вясновае асарці»
16 сакавіка 2018

   Грышын Ігар Леанідавіч – член Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь, народны майстар Беларусі.
   Дзяцінства Ігара Леанідавіча прайшло на хутары, дзе разам з жыццёвым вопытам набыў і першыя навыкі разьбы. Пазней захапіўся маляваннем, ствараючы на паперы эскізы будучых вырабаў з дрэва. Навыкам разьбы па дрэве І.Л.Грышын вучыўся ў прафесійных разбяроў пад час працы на фабрыцы мастацкіх вырабаў.
   Ігар Леанідавіч – лауреат Усесаюзных фестываляў народнай творчасці, уладальнік сярэбранага медаля ВДНГ, узнагароджаны дыпломам удзельніка Усесаюзнай выстаўкі самадзейных мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дыпломам 3-й ступені фестывалю народнай творчасці “Беларусь – мая песня”. У 1999 г. на свяце-конкурсе па манументальнай скульптуры “Дрэва жыцця” твор І.Л.Грышына заняў другое месца. Для музычна-спартыўнага фестывалю “Вялікая бард-рыбалка” майстар распрацаваў і стварыў галоўны прыз – “Спяваючыя карасі”.
   Сваімі прафесійнымі ведамі Ігар Леанідавіч шчодра дзеліцца з маладымі майстрамі. Яшчэ ў 1980 г. у ГДК ён стварыў студыю выяўленчага мастацтва для дарослых магілеўчан, якая пазней ператварылася ў дзіцячую студыю. У наш час прафесійныя навыкі І.Л.Грышын перадае на уроках і майстар-класах у сваёй майстэрні-студыі на праспекце Пушкіна, 48. Намаганнямі майстра і яго адзінадумцаў у жніўні 2011 г. створана аматарскае аб`яднанне рамеснікаў “Магілёўскія майстры”, у члены праўлення якога ўваходзіць і І.Л.Грышын.
   16 студзеня 2012 г. Ігару Леанідавічу нададзена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.
   Выстаўка “Вясновае асарці” працягнецца з 14 па 31 сакавіка 2018 г.
   Адкрыццё адбудзецца 14 сакавіка ў 16 гадзін. 

001

002

003

004

005