Свята «Сёмуха» ў музеі этнаграфіі
05 чэрвеня 2018

   Тройца, Сёмуха, Зялёныя святкі, Граная нядзеля… Гэта назвы свята аграрнага абрадавага календара, якое звязвае вясну і лета. Магічныя дзеянні былі накіраваны на ўшанаванне расліннасці, зеляніны, кветак, дрэў. Цэнтральнае месца ў абрадавым цыкле займала бяроза, якую дзяўчаты завівалі (упрыгожвалі) лентамі і вянкамі. З галінак бяроз, якія стаялі побач, рабілі арку. Пад ёй дзяўчаты праходзілі парамі, “куміліся”. Наступны тыдзень пасля Тройцы называўся Граная нядзеля ці Русальны тыдзень. Як відаць з назвы, гэта свята русалак. Менавіта ў гэты час яны выходзяць з вады на сушу. Каб русалкі не засталіся на зямлі, абавязкова ладзілі “провады русалкі”. З цягам часу, пад уплывам зменаў у ладзе жыцця абрадавыя дзеянні пераўтвараюцца і набываюць новы сэнс. У якім выглядзе існуюць старажытныя абрады ў наш час можна было даведацца 30 мая ў музеі этнаграфіі, дзе ладзілі “Свята Сёмуха”.

001

002

003

004

005

006

007

008

009

010

011

012

013

014

015

016

017