Пазакласнае мерапрыемства “Традыцыі і звычаі беларускага народа: вяселле”
13 красавіка 2018

   12 красавіка 20018г. у музеі этнаграфіі сумесна з навучэнцамі Магілёўскага гандлёвага каледжа, філіяла УА “Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі”, прайшло пазакласнае мерапрыемства “Традыцыі і звычаі беларускага народа: вяселле”. Менавіта вяселле дае яскравае ўяўленне пра розныя бакі побыту беларусаў, іх характэрныя вераванні, маральныя, этычныя і эстэтычныя погляды. Пра гэта вялі размову навучэнцы каледжа, а супрацоўнік музея правёў інтэрактыўны занятак “Беларускае вяселле”.

1

2

3

4

5