Міні-выстава духоўнай літаратуры
07 сакавіка 2019

   Штогод у сакавіку праваслаўныя бібліятэкі і ўстановы культуры Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Прапануем увазе наведвальнікаў выданні са збору нашага музея, звязаныя з імем святога Георгія Каніскага, біскупа Магілёўскага і Мсціслаўскага, Архібіскупа Беларускага (1717-1795). Міні-выстава духоўнай літаратуры будзе працаваць з 7 сакавіка ў экспазіцыі «Гісторыя краю з IX стагоддзя да 1917 года".