Майстар-клас па вырабу навагодняй цацкі сваімі рукамі
17 снежня 2018

   У чацвер, 13 снежня, па ўжо даўняй традыцыі ў музеі этнаграфіі прайшоў першы з цыклу заняткаў майстар-клас па вырабу навагодняй цацкі сваімі рукамі. Вялікую колькасць цацак для ўпрыгожвання навагодняй елкі сёння можна адшукаць на паліцах крам. Мы ў нашым музеі адраджаем традыцыю, вядомую толькі, напэўна, дарослым, пра тое, як навагоднія цацкі калісьці вырабляліся да свята ў кожнай сям`і, у дзіцячых садках, школах сваімі рукамі. Пад кіраўніцтвам музейных супрацоўнікаў навучэнцы Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў стваралі з паперы, клею і фальгі дзіўныя аб`ёмныя каляровыя шары і навагоднія  елкі. Творчая праца дала магчымасць дзецям акунуцца ў чараўніцтва будучага свята. Цеплыня дзіцячых усмешак зрабіла гэты вечар незабыўным.

001  

002

003

004

005

006

007

008

009

010

011

012

013

014

015

016

017

018

019

020

021