Краязнаўчая гасцёўня і адкрыццё фотавыставы ў рамках святкавання 100-годдзя камсамола
08 лістапада 2018

   У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава ў рамках святкавання 100-годдзя ВЛКСМ прайшоў музейны лекторый «Краязнаўчая гасцёўня». У ім прынялі ўдзел ветэраны Камсамола, актыў БРСМ, студэнты МДУ імя А. А. Куляшова, навучэнцы сярэдніх школ. На сустрэчы выступілі былыя лідары камсамольскага руху: Крупенькін Канстанцін Пятровіч, Шэпялевіч Уладзімір Мікалаевіч, Снапкова Марына Генадзьеўна, Грыгор`ева Людміла Уладзіміраўна, а таксама старшыня Магілёўскай абласной кантрольнай камісіі БРСМ Кірпічанка Юлія Валер`еўна. Сваімі ўспамінамі пра будатрадаўскае жыццё камсамольцаў падзяліўся дырэктар Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава Анненкаў Віктар Мікалаевіч.
   У рамках праекта "Лесвіца" адбылося адкрыццё і прэзентацыя фотавыставы "Юнацтва камсамольскае маё", на якой прадстаўлены здымкі з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея і архіва БРСМ. Фотаздымкі адлюстроўваюць жыццё першых камсамольцаў Магілёўшчыны, удзел моладзі ў засваенні цаліны, стаханаўскім і будатрадаўскім руху, поспехі ў сацспаборніцтвах, спартыўныя дасягненні. У рамках работы "Краязнаўчай гасцёўні" адбылася прэзентацыя выставы "Сто гадоў Камсамолу", на якой былі прадстаўлены арыгінальныя камсамольскія плакаты, калекцыя камсамольскіх значкоў і білетаў розных гадоў, пасведчанні і іншыя дакументы.

001

002

003

004

005

006