Канцэрт «Калядные сустрэчы»
27 снежня 2018

   19 снежня 2018 г. напярэдадні Калядаў і Новага года ў музеі этнаграфіі адбылося традыцыйнае святочнае мерапрыемства ў межах акцыі “Калядныя сустрэчы”. У музей былі запрошаны юныя артысты – малодшая група заслужанага аматарскага ансамбля народнай песні “Ярыца” пад кіраўніцтвам Пуцята Н.Г. і  фальклорны ансамбль “Карагод” пад кіраўніцтвам Мелешчавай А.У. Сярод гледачоў прысутнічала група студэнтаў медыцынскага каледжа – ураджэнцаў Рэспублікі Туркменестан. Юныя артысты гасцей з фальклорнай каляднай традыцыяй беларусаў, здзівілі і зачаравалі талентам і артыстычным майстэрствам.

001

002

003

004

005