Дэфіле «Зімовая феерыя прыгажосці» ў музеі этнаграфіі
22 снежня 2017

   21 снежня 2017 года ў музеі этнаграфіі прайшло перадкаляднае мерапрыемства ў рамках правядзення штогадовых «Калядных сустрэч у Дваранскай гасцінай». У гэты раз адбылася сустрэча з мастацтвам мадэлявання сучаснага касцюма і мастацтвам паказу мадэляў адзення. Дэфіле пад назвай «Зімовая феерыя прыгажосці» прадставіла школа эстэтычнага і фізічнага выхавання «Лэдзі «Дасканаласць» (кіраўнік Ірына Катоўская). Маленькія лэдзі паказалі мадэлі адзення з розных калекцый: зімовай, святочнай, народнай і ўразілі  гледачоў сваёй грацыяй і абаяннем.

001

002

003

004

005