Цыкл мерапрыемстваў «Птушкі нашага краю»
23 сакавіка 2018

   З 4 па 6 красавiка, а таксама з 11 па 13 красавiка 2018 г., з 9.30. да 16.00 у музеі будзе праходзіць цыкл мерапрыемстваў «Птушкі нашага краю», прысвечаных Міжнароднаму дню птушак.
   Навучэнцам будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць убачыць птушак калекцыі «Прырода» з фондаў музея, у тым лiку і птушку года 2018 - чарнагаловага шчыгла.
   Дзеці праслухаюць займальную тэматычную экскурсію, мэта якой пазнаёміць рабят з разнастайнасцю птушак нашага краю, iх жыццядзейнасцю,  паказаць велізарнае значэнне птушак у прыродзе і жыцці чалавека, выхоўваць у дзяцей клапатлівае стаўленне да птушак, а таксама цікавасць і любоў да прыроды.
   Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паўдзельнічаць у тэматычных конкурсах: «Адгадай птушку па голасе», «Збяры карцінку», а таксама паказаць свае веды пра птушак у гульні «Поле цудаў».

1

2

3