Абмеркаванне тэмы «Методыка і практыка экскурсійнай дзейнасці»
06 красавіка 2018

   4 красавіка 2018 г. у музеі этнаграфіі быў праведзены круглы стол, які аб`яднаў музейных спецыялістаў і студэнтаў спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. На мерапрыемстве было прапанавана абмеркаванне тэмы «Методыка і практыка экскурсійнай дзейнасці». Людзі, якія сабраліся за круглым сталом, абмеркавалі праблемы, што хвалююць маладых спецыялістаў, у тым ліку і будучых экскурсаводаў. Сярод іх –  і псіхалагічныя аспекты падрыхтоўкі маладых экскурсаводаў, і выбар спецыялізацыі згода з інтарэсам даследаванняў, і тэхналогіі падрыхтоўкі і правядзення экскурсій з улікам узроставай дыферэнцыяцыі аўдыторыі. Музейныя спецыялісты падзяліліся сваім практычным вопытам па прапанаванай тэме, бачаннем задач, якія стаяць перад маладымі экскурсаводамі, адказалі на шматлікія пытанні студэнтаў.

20180404_115634