Навiны
16 лютага 2015
12 лютага 2015 г. у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава адбылася навуковая канферэнцыя «ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА - ВЫНІКІ, УРОКІ, ГІСТАРЫЧНЫЯ ЛЁСЫ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ». У межах навуковай канферэнцыі ў краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя выставачнага праекту «Магілёўскі рэквіем», прысвечанага 100-годдзю Першай сусветнай вайны і 100-годдзю размяшчэння Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве.
31 снежня 2014
Магілеўскі краязнаўчы музей працуе 2-4 студзеня з 11.00 да 19.00 гадзін. 1 студзеня - выхадны.
22 снежня 2014
19 снежня 2014 г. у музеі этнаграфіі адбылася традыцыйная сустрэча з членамі інфармацыйнага літаратурна-мастацкага клуба ветэранаў «Субяседнік» «Снежаньскім вечарам у Магілёве губернскім».
19 снежня 2014
Сустрэча «Снежаньскім вечарам у Магілёве губернскім» у музеі этнаграфіі.
08 снежня 2014
5 снежня 2014 года ў музеі этнаграфіі прайшоў семінар на тэму “Лакальныя культуры Беларусі: сучасныя тэхналогіі выяўленння, фіксацыі і рэпрэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны”.
11 лістапада 2014
Упершыню ў Магілёве знакаміты Музей шакаладу Nikolya. 7 лістапада 2014 г. – 11 студзеня 2015 г. у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава.
06 лістапада 2014
УВАГА!!! Зменены рэжым працы краязнаўчага музея ў выхадныя дні!!! У суботу і нядзелю музей працуе з 11.00 да 19.00 гадзін.
22 кастрычніка 2014
З 3 кастрычніка па 23 лістапада ў Магілёве ўпершыню праходзіць выстава аўтарскіх інтэр`ерных работ «Спадарыня лялька».
02 кастрычніка 2014
З 25 па 27 верасня 2014 г. музейныя прафесіяналы Магілёўшчыны прынялі ўдзел у правядзенні ІІ Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», які адбыўся ў Гомелі.
21 ліпеня 2014
У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава да 70-годдзя вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адкрыты Зала Славы (рээкспазіцыя) і выстава «Наша памяць - вайна».