Акцыя «Навагоднюю цацку сваімі рукамі»
10 снежня 2018

   Дарагія юныя сябры, паважаныя дарослыя!
   На парозе новы 2019 год. У кожнай сям`і, у кожным дзіцячым калектыве прыбіраюць навагоднюю ёлку. Цацкі для ёлкі ў цяперашні час купляюць у крамах. Мы, у нашым музеі, хочам прапанаваць дарослым успомніць, як навагоднія цацкі рабілі да свята ў кожнай сям`і, у дзіцячых садках, школах, і навучыць гэтаму сваіх дзяцей.
   У канцы ХІХ ст. ёлкі ўпрыгожвалі яблыкамі, пазалочанымі арэхамі, цукеркамі, пернікамі, рознай садавінай, што нагадвалі пра падарункі валхоў. Першыя фабрычныя ёлачныя цацкі сталі завозіць у Расійскую імперыю з Германіі, але яны былі дарагія і не ўсім “па кішэні”. У гарадскіх мяшчанскіх дамах у пачатку ХХ стагоддзя ёлкі ўпрыгожвалі цацкамі з ваты, папяровымі гірляндамі, фігуркамі з пап`е-машэ, якія выраблялі дома. Гэтая традыцыя адрадзілася ў 1930-1950-х гадах. У 1960-1970 гадах самаробныя цацкі былі заменены фабрычнай ёлачнай прадукцыяй са шкла.
   Але захавалася памяць пра самаробныя ёлачныя цацкі. Музей этнаграфіі запрашае школьнікаў усіх узростаў зрабіць цацку для навагодняй ёлкі сваімі рукамі пад кіраўніцтвам музейных супрацоўнікаў і майстроў. Адбывацца гэта будзе ў музейнай экспазіцыі 13, 17 і 20 снежня з 15.00 да 17.00. Кошт білета – 1 руб.
   ПЯПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ. Тэл. 65-42-81, 65-30-92.
   Наш адрас: вул. Першамайская, 8 Музей этнаграфіі