Адкрыццё выстаў выцінанкі «Зімы чароўныя ўзоры», савецкіх ёлачных упрыгажэнняў і навагодніх паштовак
30 лістапада 2018

   У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава 28 лістапада 2018 г. у рамках праекта «Лесвіца» адбылось адкрыццё выставы выцінанкі «Зімы чароўныя ўзоры», на якой прадстаўлены работы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі.

001

002

003

004

005

006

   28 лістапада 2018 г. у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. Е. Р. Раманава адбылося адкрыццё выставы савецкіх ёлачных упрыгажэнняў і навагодніх паштовак. Прадстаўленая калекцыя налічвае каля 1300 ёлачных упрыгожванняў і больш за 400 паштовак. Сярод экспанатаў калекцыі ёсць такія, якія з`яўляюцца сведкамі жыцця не аднаго пакалення. Па іх можна прасачыць найбольш яркія, важныя падзеі ў гісторыі савецкай дзяржавы. У калекцыі прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэнні 1940-1980-х гг. з прэсаванай ваты, шкляныя, мантажныя, картонажные, а таксама электрычныя гірлянды, карнавальныя маскі і навагоднія паштоўкі. Шкляныя ёлачныя ўпрыгажэнні размеркаваны па трыццаці пяці тэматычных экспазіцыях: казачныя персанажы, домікі, грыбочкі, шары, ледзяшы, жывёлы, птушкі і іншыя.

007

008

009

010