Фотавыстава «Салдаты Перамогі»

   6 чэрвеня 2019 г. у 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя. Е.Р. Раманава (пл. Славы, 1) адбудзецца адкрыццё унікальнай фотавыставы «Салдаты Перамогі» з фотаархіва чырвонаармейскай газеты 50-й арміі, прадстаўленай Разанскім гісторыка-архітэктурным музеем-запаведнікам. Выстава будзе працаваць да 11 жніўня 2019 г.